Прайшло не так многа часу, а нам зноў неабходна карэкціраваць наш даведнік па тарыфах мабільных аператараў на інтэрнэт. Безумоўна, найбольш выразныя змены назіраюцца ў A1. Не так даўно кампанія цалкам перабудавала сетку тарыфных планаў. На першы погляд, цяпер у іх куды лягчэй арыентавацца. З іншага боку, будзе цікава параўнаць іх з тым, што было. У МТС і life:) у гэтым плане ўсё прасцей, але ж некаторыя змены ёсць і там.
Як і ў мінулы раз, не забудзем пра камбінаваныя прапановы ў A1 і МТС, якія ўключаюць у сябе фіксаваную і мабільную сувязь. Нагадаем, што ўсе аператары па-ранейшаму даюць карыстальнікам магчымасць падключыць звычайны пакет з адносна невялікім аб’ёмам трафіка. Мы, аднак, больш увагі нададзім паслугам, якія ў той ці іншай ступені забяспечваюць нелімітаваны доступ у сеціва. Менавіта на іх і робяць стаўку кампаніі.
Як мы ўжо казалі вышэй, больш за ўсё перамен адбылося менавіта ў гэтага аператара. Тарыфы для планшэтаў, а таксама камбінаваныя прапановы зараз зусім іншыя. Толькі для смартфонаў амаль нічога не змянілася.
Для смартфонаў
Гэта паслугі для тых, каму неабходна выйсці ў сеціва, а ўключаны ў ТП пакет з гігабайтамі ўжо скончыўся. Зразумела, усё яшчэ можна падключыць пакет ад 500 МБ да 3 ГБ, але ж не факт, што яны будуць даступныя для вашага тарыфнага плана. Больш актыўна A1 прапаноўвае ўмоўныя безліміты, неабмежаваныя па трафіку, але абмежаваныя па хуткасці.
Тут у параўнанні з нашым мінулым гайдам нічога не змянілася. Зноў-такі ёсць тры асноўныя паслугі, якія адна ад адной адрозніваюцца коштам і хуткасцю доступу ў сеціва. «Турбакнопка» здымае ўсе абмежаванні па хуткасці, аднак працуе толькі да канца сутак. Потым пры неабходнасці яе трэба працягваць уручную.
Для планшэтаў і роўтараў
А вось тут A1 кардынальна змяніў усю лінейку тарыфаў. Замест трох «Раздавай» прыйшлі два «Гіга». Нязменным застаецца толькі ТП «Анлім XS». Ён уключае ў сябе неабмежаваны па аб’ёме трафік на хуткасці да 1 Мбіт/с за крыху меней 10 рублёў у месяц. У камплекце — тэлебачанне VOKA, а таксама абмежаванне ў выглядзе немагчымасці карыстацца торэнт-трэкерамі.
Што да «Гіга 30», то гэта амаль той жа «Раздавай Wi-Fi 30», які быў дагэтуль. Тут таксама маем 30 ГБ трафіка на неабмежаванай хуткасці. Розніца толькі ў больш высокай абанплаце (больш чым на 3 рублі) і безліміце на хуткасці 1 Мбіт/с замест папярэдніх 0,5 Мбіт/с. Тое ж самае і з «Гіга 100», толькі трафіка тут, адпаведна, 100 ГБ, а кошт наблізіўся да 30 рублёў.
Камбінаваныя тарыфы для дома і смартфона
Яшчэ адна вельмі важная для аператара лінейка ТП, якая аб’ядноўвае фіксаваную і мабільную сувязь. Колькі тыдняў таму ў абанентаў была магчымасць вельмі выгадна разам з дамашнім інтэрнэтам карыстацца мабільнай сувяззю, прычым зніжкі тычыліся адразу некалькіх нумароў. Пры пераходзе ад тарыфаў «Комбі» на «Мега» ўсё адразу стала і прасцей, і складаней адначасова. Давайце разбірацца.
Па-першае, замест чатырох «Комбі» зараз тры «Мега». Па-другое, калі тарыфы лінейкі «Комбі» адрозніваліся адзін ад аднаго па хуткасці, то ў «Мега» абанентам усіх трох ТП даступна хуткасць да 100 Мбіт/с. З гэтага часу асноўнае адрозненне не ў хуткасці, а ў колькасці дадатковых «плюшак». Так, на «Мега Біт» увогуле няма нічога, акрамя фіксаванага інтэрнэту.
Па-трэцяе, гэтых самых дадатковых паслуг стала значна менш. Так, раней можна было абслугоўваць на ільготных умовах да трох мабільных нумароў. Пры гэтым дазвалялася выбіраць з некалькіх ТП. Зараз усё не так хаатычна, але ж і больш сціпла. Так, у рамках тарыфу «Мега Хіт» ужо немагчыма падключыць мабільную сувязь, а сярод бонусаў — толькі тэлебачанне VOKA. І толькі на «Мега Макс» з’яўляецца магчымасць бясплатна карыстацца мабільнай сувяззю. Аднак толькі адным нумарам, затое з безлімітам па хвілінах і трафіку.
У цэлым лінейка «Мега» больш зразумелая і зручная. Але ў параўнанні з «Комбі» куды менш засталося магчымасцей карыстацца мабільнай сувяззю на ільготных умовах. З іншага боку, калі вам патрэбны толькі фіксаваны інтэрнэт, то 100 Мбіт/с можна атрымаць ужо на самым бюджэтным тарыфе меней чым за 21 рубель.
У гэтага аператара дакладна прасочваюцца тры катэгорыі тарыфаў для выхаду ў сеціва. Ёсць камбінаваныя прапановы з фіксаваным інтэрнэтам і мабільнай сувяззю. А ёсць лінейка ТП для планшэтаў і камп'ютараў — аналаг «Гіга» ад A1. Яшчэ адна катэгорыя прапаноўвае паслугі з трафікам і аплатай за дзень ці месяц.
Сутачныя безліміты
Спачатку — тры паслугі з пасутачнай аплатай і аўтаматычным падаўжэннем. У адным радку ўказваем аплату за суткі, а ніжэй падлічваем, колькі прыйдзецца плаціць за месяц.
Самы неабмежаваны тут — «Безліміт на суткі». Плаціце крыху больш чым па 3 рублі за дзень (ці амаль 100 рублёў за месяц) і атрымліваеце нелімітаваны доступ у інтэрнэт. Астатнія дзве паслугі абмежаваны хуткасцю ў 256 кбіт/с. Праўда, «Пікнік» прапаноўвае 2 ГБ на дзень на поўнай хуткасці.
Ніжэй таксама будуць пасутачныя паслугі, аднак з аплатай адразу за месяц. Гэта значыць, што падключаць і адключаць іх толькі па пэўных днях не атрымаецца.
Па-ранейшаму здзіўляе «БезлімітVIP», які каштуе як «Пікнік», аднак прапаноўвае ўдвая менш трафіка на поўнай хуткасці. А вось «Біт» мае права на існаванне, бо ў параўнанні з «МініБіт» уключае ў два з паловай разы больш трафіка, а даражэйшы ўсяго на пару рублёў.
Для планшэтаў і роўтараў
З аднаго боку, тут павінны быць канкурэнты лінейкі «Гіга» ад A1. З іншага — тарыфныя планы атрымаліся надта рознымі. Мабыць, параўнаць можна толькі «Гіга 30» і «Безліміт Maxi». Абодва ўключаюць 30 ГБ інтэрнэту, аднак прапанова ад МТС амаль на паўтара рубля танней. Ды і безліміт на ў чатыры разы больш высокай хуткасці.
У астатнім усё проста. Усяго чатыры паслугі, кожная з якіх адрозніваецца аб’ёмам трафіка на поўнай хуткасці і хуткасцю для нелімітаванага інтэрнэту.
Камбінаваныя тарыфы для дома і смартфона
У МТС гэтая лінейка тарыфных планаў пакуль збольшага застаецца на былых умовах, толькі некаторыя паслугі сталі больш дарагімі. Так, на 4 рублі падаражаў тарыф Х6.
Акрамя таго, змянілася акцыя, а значыць, і ўмовы па абслугоўванні мабільнай сувязі. Яшчэ ў студзені можна было разлічваць на абанплату ў 3,5 рубля на працягу года, а потым — па 7,5 рубля. Зараз першы месяц будзе абыходзіцца бясплатна, з другога па шосты за кожны нумар прыйдзецца плаціць па 4 рублі, далей — па 6 рублёў, а з трынаццатага месяца абанплата складзе ўжо 8,5 рубля.
Гэты аператар не прысутнічае ў сегменце фіксаванага інтэрнэту, а таксама не выкарыстоўвае маркетынгавыя прыёмы для раздзялення прапаноў для смартфонаў, планшэтаў і роўтараў. Тут проста тры тарыфы з неабмежаваным інтэрнэтам, які можна выкарыстоўваць на любой прыладзе, якая мае раз’ём пад сім-карту. Адзначым таксама павышэнне абанплаты на паслугу «Безліміт Про», якая стала каштаваць на рубль даражэй.
«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове
Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка
Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by