А вы бачылі ў Мінску сонечнае гало?

Источник: Зміцер Адашкевіч
2397
29 апреля 2023 в 15:46

Чытачы даслалі ў рэдакцыю відэа прыгожай аптычнай з’явы — сонечнага гало. Назіралі яго ў Лебядзіным з вуліцы Мястроўскай. Лічыцца, што сонечнае гало можа назірацца толькі ў халодны перыяд. Але, як кажа вядомы беларускі астрафатограф Віктар Малышчыц, гэта не так. Таксама ён растлумачыў прыроду з'явы.

«У інтэрнэтах пішуць, што ў цёплы перыяд гало — з'ява рэдкая. Я, напэўна, не зусім пагаджуся, бо памятаю, што не раз бачыў улетку паргеліі.

Само па сабе гало ўзнікае пры пераламленні святла ў крышталіках вады на вялікай вышыні. Звычайна гэта 5—10 км над узроўнем мора. А як мы ведаем, нават улетку на 10 км спакойна можа быць –50 градусаў, таму нічога асабліва дзіўнага няма.

Мяне больш уразіла форма, яркасць і колер — сапраўды выглядае вельмі прыгожа. Падобна, што тут можна ўбачыць частку найбольш распаўсюджанай 22-градуснай дугі разам з датычнай да яе дугой. Або гэта можа быць верхняя частка 46-градуснага гало», — распавёў Віктар Малышчыц.

Таксама фотаздымкамі аптычнай з’явы падзяліўся астраном-аматар Андрэй Лейчык. Фота ён зрабіў сёння ў Ратамцы.


рефлектор Ньютона, диаметр: 130 мм, фокусное расстояние: 900 мм, относительное отверстие: 1/6.9, экваториальная (EQ) монтировка, окуляры 10 мм/25 мм
рефлектор Ньютона, диаметр: 458 мм, фокусное расстояние: 1900 мм, относительное отверстие: 1/4, Добсона монтировка, окуляры 28 мм

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак і тэксты на роднай мове

Ёсць пра што расказаць? Пішыце ў наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна і хутка