На краўдфандынгавым сэрвісе «Талака» збіраюць грошы на пераклад субцітраў і пераагучванне серыяла «Вядзьмар» ад Netflix. Пра гэта карэспандэнту Onliner распавёў Адам Трыпутнік, гукарэжысёр і акцёр агучвання, а таксама кіраўнік праекта па перакладзе медыя на беларускую мову «Гаварун».
Читать на OnlínerПа яго словах, учора адбыўся рэліз першай беларускамоўнай серыі «Ведзьмара». Але паглядзець яе не так проста. Перакладчыкі паважаюць аўтарскія правы, а таму прагляд адбываецца праз сэрвіс Netflix і спецыяльны плэер, які падгружае беларускі гук і субцітры.
Доступ для ўсіх да пераагучанай версіі аўдыёдарожкі адкрыюць апасля паспяховага завяршэння збору сродкаў на краўдпраект. Пакуль жа да першай серыі доступ маюць толькі фундатары. Урывак з пераагучваннем можна паглядзець на YouTube.
Усяго ў рамках краўдфандынга плануецца сабраць 7780 рублёў. Праект ужо падтрымалі 23 чалавекі на агульную суму 910 рублёў.
Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!