Бюджэтны гігант. Агляд смартфона Honor X7

10 038
17 июня 2022 в 9:00
Источник: Зміцер Адашкевіч. Фото: Улад Барысевіч

Бюджэтны гігант. Агляд смартфона Honor X7

Источник: Зміцер Адашкевіч. Фото: Улад Барысевіч

Новая лінейка смартфонаў Honor можа збіць з панталыку. Калі раней «іксы» ішлі пасля лічбы, то зараз — перад ёй. Гэта значыць, што цяперашні Honor X7 не мае нічога агульнага з Honor 7Х, як і Honor X8 з 8Х, і гэтак далей. Сёння паглядзім на малодшага прадстаўніка новай лінейкі. Смартфон ужо можна набыць за 699 рублёў. Што атрымліваем за гэтыя грошы і хто канкурэнт?

Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM
Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM
Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM

Знешні выгляд

Нават бюджэтныя апараты сёння перайшлі ў фармат «рыдлёўка». Honor X7 — вялікі тэлефон з велізарным экранам. Так што габарыты прыстойныя. Гэта стопрацэнтны прадстаўнік смартфонаў з кіраваннем абедзвюма рукамі. Калі паспрабаваць управіцца дэвайсам адной рукой, высокая рызыка яго выпусціць.

У нас быў Honor X7 серабрыстага колеру, які вельмі спадабаўся. Няхай корпус цалкам пластыкавы, але выглядае ён даражэйшым, чым ёсць на самой справе. Калі глядзець на кружкі, то можна нават пераблытаць з якім-небудзь свежым флагманам. Пакрыццё матавае, якое чымсьці нагадвае шкло Pro-версій iPhone. Гэта яшчэ і практычна, таму што сляды ад пальцаў бачныя толькі пад пэўным вуглом і лёгка сціраюцца.

На стварэнне ўражання «дорага-багата» працуюць і два вялізныя круглыя блокі з камерамі. Насамрэч усе іх можна было спакойна змясціць у куды больш сціплай рамачцы, фотамодулі тут не надта высокага ўзроўню. Аднак менавіта візуальна такое афармленне выклікае асацыяцыі з некаторымі топавымі смартфонамі, якія выкарыстоўваюць падобнае афармленне. Увогуле, дызайнеры сапраўды ў трэндзе.

З партамі і органамі кіравання ўсё стандартна. Справа бачым кнопку рэгулявання гуку і прытопленую клавішу ўключэння з убудаваным дактыласкапічным датчыкам. Не раз казалі, што лічым такое размяшчэнне найболей зручным. Сэнсар выдатны, спрацоўвае імгненна і беспамылкова.

Унізе — аўдыяраздым, мікрафон, дынамік і слот USB-C для зарадкі. Зверху — яшчэ адзін мікрафон і слот для SIM ды карты памяці. Тутака ж на мяжы з дысплэем размешчаны закрыты сетачкай размоўны дынамік.

У дачыненні да падобных апаратаў смешна разважаць аб тым, як яны ляжаць у руцэ. Як гаварылася вышэй, з Honor X7 упэўнена сябе адчуваеш, толькі калі трымаеш яго абедзвюма рукамі. Такі лёгкі міні-планшэт.

У выніку маем буйны тэлефон у прыемным дызайне (прынамсі, у серабрыстай расфарбоўцы) і ў а-ля флагманскім дызайне. Корпус пластыкавы, але моцны. Скругленыя грані не рэжуць далонь, а пакрыццё ўстойлівае да забруджванняў.

Дысплэй

Экран — самы кампрамісны элемент Honor X7. У яго шмат выдатных уласцівасцей. Па-першае, ён велізарны, дыяганаль IPS-матрыцы дасягае ледзь не 6,8 цалі. Па-другое, падтрымліваецца частата абнаўлення 90 Гц. Пры такой вялікай дыяганалі гэта дае свой плён: дадатковая плаўнасць у інтэрфейсе (па сутнасці толькі ў ім) адчуваецца. Па-трэцяе, высокі запас яркасці, які дазваляе разгледзець карцінку нават пры яркім сонцы.

Плаціць за ўсе гэтыя якасці даводзіцца адносна невысокім раздзяленнем. Яно тут 1600×720 кропак. З улікам дыяганалі гэта дае нам раздзяляльную здольнасць на ўзроўні 260 пікселяў на цалю. Што гэта значыць? Для тых, хто прывык працаваць з дысплэямі высокага раздзялення, выява на экране Honor X7 можа здавацца трошкі замыленай, шрыфт — невыразным, а ў закругленнях ярлыкоў хтосьці зможа разгледзець лесвічкі з асобных пікселяў.

Зрэшты, такія дысплэі — звычайная практыка ў бюджэтных смартфонах. Да таго ж прызвычаіцца да экрана проста, пры штодзённым выкарыстанні дыскамфорту такое раздзяленне не выклікае.

У цэлым дысплэй — стандартны для недарагіх смартфонаў. Але з некалькімі бонусамі, якія мы прывыклі бачыць у больш высокім цанавым сегменце. Гаворка перш за ўсё пра павялічаную частату абнаўлення.

«Жалеза»

Смартфон базіруецца на 6-нанаметровым чыпе Snapdragon 680 з васьмю ядрамі (схема 4+4) і графікай Adreno 610. Гэта даволі свежая платформа, анансаваная паўгода таму. Чып адносіцца да ніжняга сегмента працэсараў сярэдняга ўзроўню. Часта ў падобныя мадэлі ставяць таннейшыя чыпы MediaTek, тутака ж бачым тварэнне Qualcomm. Гэта добра.

Па традыцыі інжынерная версія Honor вельмі не жадае ўсталёўваць бенчмаркі накшталт Antutu. Аднак па тэстах смартфонаў з аналагічным чыпам мы ведаем, што ён набірае прыкладна 220—250 тысяч «папугаяў».

А вось стрэс-тэст на тротлінг запусціўся. Чып паказаў сябе выдатна, нават пад вельмі высокай нагрузкай прадукцыйнасць працэсара трымаецца прыкладна на ўзроўні 90% ад максімуму без рэзкіх прасяданняў.

У гульнях звычайна аўтаматычна выстаўляюцца сярэднія настройкі. Тады ўсё ідзе хутка і без запінак. Дзеля цікавасці выкруцілі настройкі графікі ў CoD на «вельмі высокія» — з'явіліся мікрафрызы. А вось на высокіх гуляць можна камфортна. Нагрэў пасля 15 хвілін гульні прымальны — цёпленька, але не пякуча.

У «базе» ідуць 4 ГБ аператыўнай памяці і накапляльнік аб'ёмам 128 ГБ. 2 ГБ віртуальнай памяці могуць выдзяляцца са сховішча на патрэбы АЗП. Калі для захоўвання здымкаў месца не хопіць, можна скарыстацца слотам для карты памяці.

Фотамагчымасці

Фотасэнсараў у Honor X7 аж чатыры! На самой справе, як гэта часта бывае, карыстацца вы будзеце толькі двума — асноўным 48-Мп модулем і звышшырокавугольнай камерай на 5 Мп. Астатнія два — гэта двухмегапіксельныя датчык глыбіні і супермакра. На што ж здольныя асноўны модуль і «шырык»?

Пры дзённым святле ўсё, як звычайна, добра. Па яркіх фота ўжо даўно не адрозніш, зроблены здымак на бюджэтны апарат ці на топавы iPhone. Галоўнае, каб рукі не дрыжалі, бо аптычную стабілізацыю не завезлі. Ёсць зум, але лічбавы. Прасцей зрабіць фота на 48 Мп, а потым кропнуць.

Звышшырокавугольны модуль нядрэнны, уважлівы да дэталяў і не дапускае скажэнняў па краях. Але ў зробленых з яго дапамогай здымках залішне чырвонага колеру.

Усё становіцца на свае месцы ноччу. Нягледзячы на асобны начны рэжым, пры недахопе святла апарат відавочна прайграе даражэйшым рашэнням. Звычайная сітуацыя для любога бюджэтніка.

Аўтаномнасць

Honor X7 атрымаў велізарную батарэю на 5000 мАг. Можа сабе дазволіць з такімі габарытамі. Працэсар не адрозніваецца пражэрлівасцю, да таго ж нізкае раздзяленне дысплэя тут таксама іграе ў плюс. У выніку зарад расходуецца вельмі эканомна.

У рэжыме актыўнай эксплуатацыі смартфон здольны пратрымацца два дні на адной зарадцы. Калі не злоўжываць гульнямі, можна паспрабаваць выйсці і на трое сутак аўтаномнасці.

Бесправадная зарадка не падтрымліваецца. Ёсць правадная хуткая на 22,5 Вт. Неабходны блок сілкавання ўжо ёсць у каробцы. За дзесяць хвілін тэлефон зараджаецца на 10%, а на поўную зарадку ідзе крыху менш за дзве гадзіны.

Канкурэнт

З улікам кошту 699 рублёў, прадукцыйнасці, памеру экрана і пазіцыянавання ў Honor X7 выяўляецца адзін канкурэнт — Xiaomi Redmi 10C. Абодва апараты вельмі падобныя. Яны падтрымліваюць сэрвісы Google, абсталёўваюцца адным і тым жа працэсарам, маюць аднолькавы аб'ём аператыўнай і ўбудаванай памяці, практычна ідэнтычныя па габарытах і раздзяленню дысплэя.

Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM
Android, экран 6.71" IPS (720x1650) 60 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 50 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM

Аднак у нюансах ёсць і адрозненні. Перавага Redmi 10C — ён прыкладна на 100 рублёў таннейшы. На баку Honor X7 больш сімпатычны дызайн і дарагая знешнасць (суб'ектыўна), падтрымка дысплэем частаты абнаўлення 90 Гц, наяўнасць звышшырокавугольнай камеры, больш прасунутая сэлфі-камера, а таксама крыху хутчэйшая зарадка (22,5 Вт у Honor супраць 18 Вт у Xiaomi). Ці варта гэта пераплаты — вырашаць пакупнікам.

Вынікі

Honor X7 выглядае добра збалансаваным для свайго кошту апаратам. Нам спадабаўся дызайн навінкі, нядрэнны вялізны дысплэй з 90 Гц, аўтаномнасць на вышыні, днём добра сябе паказалі абедзве камеры. Нізкаватае раздзяленне экрана, да чаго, магчыма, прыйдзецца прывыкаць.

Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM
Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM
Android, экран 6.74" IPS (720x1600) 90 Гц, Qualcomm Snapdragon 680, ОЗУ 4 ГБ, флэш-память 128 ГБ, карты памяти, камера 48 Мп, аккумулятор 5000 мАч, 2 SIM

«Onlíner па-беларуску» ў Telegram. Падпісвайцеся, каб не прапусціць нашы новыя тэксты на роднай мове

Перадрук тэксту і фотаздымкаў Onlíner без дазволу рэдакцыі забаронены. ng@onliner.by