У серыяле «Вікінгі» прагучала музыка беларускага гурта «Стары Ольса»

 
6272
52
19 февраля 2020 в 12:25
Автор: Виталий Олехнович

Папулярны гістарычны серыял «Вікінгі» стаў крышачку бліжэйшы да беларускіх гледачоў. У сёмым эпізодзе шостага сезона пад назвай The Ice Maiden у сцэне купання князёўны Кацярыны прагучала кампазіцыя «Куранта» беларускага гурта «Стары Ольса» з альбома «Скарбы літвінаў». Пра гэта карэспандэнту Onliner паведамілі прадстаўнікі гурта.

Як адбылося такое прыемнае супрацоўніцтва? Калі гурт быў з музычным турам у ЗША ў студзені 2018 года, праз Facebook ім напісала музычны кіраўнік серыяла: «Мы асабліва шукаем запісы з удзелам лютні, шалмеяў і перкусіі. Без дудаў ці гусляў».



— Я не магу перадаць, наколькі я была радая, калі знайшла запісы гурта «Стары Ольса». Я вельмі доўга шукала нешта хоць прыкладна, што пасуе па часе дзеяння. А тут настолькі пасуе запіс. Вельмі таленавіты гурт! — дадала яна.

У мінулым годзе гурт «Стары Ольса» адзначыў 20-годдзе. За гэты час запісаны 10 студыйных альбомаў, тры канцэртных і адзін аўдыёспектакль. Гурт працягвае найбольш поўна (па магчымасці) рэканструяваць і папулярызаваць музычныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага, а таму выкарыстоўвае копіі старадаўніх інструментаў.

У сакавіку ж «Стары Ольса» рыхтуе лекцыю пра музыку Сярэднявечча і Рэнесансу ў Беларусі да Еўрапейскага дня старадаўняй музыкі (European Early Music Day), які адзначаецца рознымі канцэртамі і фестывалямі па ўсёй Еўропе.

экран 4" сенсорный IPS 640 x 1136, динамик, BT, Wi-Fi, время работы 1 сутки 16 часов

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!

Автор: Виталий Олехнович