На краўдфандынгавым сэрвісе «Талака» збіраюць грошы на пераклад субцітраў і пераагучванне серыяла «Вядзьмар» ад Netflix. Пра гэта карэспандэнту Onliner распавёў Адам Трыпутнік, гукарэжысёр і акцёр агучвання, а таксама кіраўнік праекта па перакладзе медыя на беларускую мову «Гаварун».
Па яго словах, учора адбыўся рэліз першай беларускамоўнай серыі «Ведзьмара». Але паглядзець яе не так проста. Перакладчыкі паважаюць аўтарскія правы, а таму прагляд адбываецца праз сэрвіс Netflix і спецыяльны плэер, які падгружае беларускі гук і субцітры.
Доступ для ўсіх да пераагучанай версіі аўдыёдарожкі адкрыюць апасля паспяховага завяршэння збору сродкаў на краўдпраект. Пакуль жа да першай серыі доступ маюць толькі фундатары. Урывак з пераагучваннем можна паглядзець на YouTube.
Усяго ў рамках краўдфандынга плануецца сабраць 7780 рублёў. Праект ужо падтрымалі 23 чалавекі на агульную суму 910 рублёў.
Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў
Наш канал у Telegram. Далучайцеся!
Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!